наверх

Высокатэхналагічныя і інавацыйныя тавары (работы, паслугі)

Высокатэхналагічныя і інавацыйныя тавары (работы, паслугі)

У адпаведнасці з падпунктам 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 98 сакавіка 2009 г. № 123 “Аб некаторых мерах па стымуляванню інавацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы Беларусь” да высокатэхналагічных адносяцца тавары (работы, паслугі), што выпускаюцца (выконваюцца, ажыццяўляюцца) на аснове новых і высокіх тэхналогій і (або) з выкарыстаннем высокатэхналагічных вытворчасцей. Заключэнні аб аднясенні тавараў (работ, паслуг) да высокатэхналагічных на аснове вынікаў дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы выдае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях ва ўстаноўленым iм парадку.

Пастанова Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2008 г. № 12  “Аб парадку выдачы заключэнняў аб аднясенні тавараў (работ, паслуг) да высокатэхналагічных”.

У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.07.2012 № 425-З “Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” для асобных відаў дзяржаўнай падтрымкі ўпаўнаважаным рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы дзяржаўнага рэгулявання інавацыйнай дзейнасці фармуецца пералік інавацыйных тавараў, які сцвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У пералік інавацыйных тавараў ўключаюцца тавары пры ўмове, што яны створаны з выкарыстаннем здольных да прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, валодаюць больш высокімі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі ў параўнанні з іншымі таварамі, прадстаўленымі на пэўным сегменце рынку, і з'яўляюцца канкурэнтаздольнымі.

Не падлягаюць уключэнню ў названы пералік тавары, якія маюць у параўнанні з іншымі аналагічнымі таварамі неістотныя змены вонкавага выгляду, не паляпшаюць іх спажывецкія ўласцівасці, а таксама неістотныя тэхнічныя змены,  якія не аказваюць ўплыву на параметры і спажывецкія ўласцівасці тавараў.

Парадак фарміравання пераліку інавацыйных тавараў вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2012 г., N 995 “Аб парадку фарміравання пераліку інавацыйных тавараў”