Нацыянальная інавацыйная сістэма

4 января 2018

Iнавацыйная палітыка

Нацыянальная інавацыйная сістэма Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, якія рэгулююць у межах сваёй кампетэнцыі адносіны ў сферы інавацыйнай дзейнасці, юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць і (або) забяспечваюць інавацыйную дзейнасць.


Кампанентамі Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы з'яўляюцца:

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, органы мясцовага кіравання і самакіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія рэгулююць у межах сваёй кампетэнцыі адносіны ў сферы інавацыйнай дзейнасці;

суб'екты інавацыйнай дзейнасці;

суб'екты інавацыйнай інфраструктуры;

ўстановы адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў у сферы інавацыйнай дзейнасці;

іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць і (або) забяспечваюць інавацыйную дзейнасць.

Функцыянаванне і ўзаемадзеянне кампанентаў нацыянальнай інавацыйнай сістэмы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі.

Фарміраванне і комплекснае развіццё нацыянальнай інавацыйнай сістэмы ажыццяўляюцца на падставе дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


Кіраванне Нацыянальнай інавацыйнай сістэмай Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, НАН Беларусі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання ў межах і ў адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

вызначае асноўныя напрамкі дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі;

зацвярджае дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

вызначае упаўнаважаны рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы дзяржаўнага рэгулявання інавацыйнай дзейнасці;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.


Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

удзельнічае ў фарміраванні дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі;

забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі;

забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь:

праводзіць дзяржаўную інавацыйную палітыку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы інавацыйнай дзейнасці;

каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, органаў мясцовага кіравання і самакіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў сферы інавацыйнай дзейнасці;

фармуе дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь і каардынуе яе рэалізацыю;

садзейнічае стварэнню і развіццю інавацыйнай інфраструктуры;

ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне правядзення інавацыйна-тэхналагічнага маніторынгу;

вызначае парадак правядзення ацэнкі ўзроўню інавацыйнага развіцця па відах эканамічнай дзейнасці і ўзроўню інавацыйнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.


Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі:

распрацоўваюць прапановы аб напрамках дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі і інавацыйнай дзейнасці;

забяспечваюць фарміраванне і рэалізацыю праграм інавацыйнага развіцця і інавацыйных праектаў;

распрацоўваюць прапановы па ўдасканаленні механізмаў прававога, эканамічнага рэгулявання і стымулявання інавацыйнай дзейнасці;

забяспечваюць стварэнне і развіццё інавацыйнай інфраструктуры;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.


Органы мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню:

забяспечваюць фарміраванне і рэалізацыю рэгіянальных праграм інавацыйнага развіцця і інавацыйных праектаў;

ажыццяўляюць кантроль за выкананнем рэгіянальных праграм інавацыйнага развіцця і інавацыйных праектаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў адпаведнага мясцовага бюджэту, і мэтавым выкарыстаннем гэтых сродкаў;

забяспечваюць стварэнне і развіццё інавацыйнай інфраструктуры рэгіёну;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.


Развіццё Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы прадугледжвае:

удасканаленне сістэмы фінансавання і стымулявання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;

удасканаленне сістэмы кіравання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю;

удасканаленне сістэмы аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;

стымуляванне развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва;

развіццё інвестыцыйнай дзейнасці ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах;

удасканаленне сістэмы камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці;

развіццё інфраструктуры ў сферах навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;

развіццё сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі;

развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва;

развіццё сістэмы тэхналагічнага прагназавання;

удасканаленне навукова-тэхнічнай сферы;

удасканаленне кадравай палітыкі ў інавацыйнай сферы;

інфармацыйнае суправаджэнне інавацыйнага развіцця.


ПЕРАЛІК АКРЭДЫТАВАНЫХ НАВУКОВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Спампаваць файл