наверх

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

У Рэспубліцы Беларусь непасрэдную ахову правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і выкананне вызначаных заканадаўствам функцый патэнтнага органа забяспечвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці"

 

Асноўныя задачы цэнтра:

- распрацоўка сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі органамі прапаноў па фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- удзел у рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- забеспячэнне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- забеспячэнне рэалізацыі заканадаўства ў галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі;

- ажыццяўленне інфармацыйнай і выдавецкай дзейнасці ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- арганізацыя падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва, забеспячэнне выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

- аказанне садзейнічання ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнасці творчых саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый.

Функцыі цэнтра:

- сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі органамі прымае ўдзел у распрацоўцы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты прамысловай уласнасці (вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, знакі абслугоўвання, геаграфічныя ўказанні, тапалогіі інтэгральных мікрасхем , гатункі раслін), аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў і ўдзельнічае ў іх ажыццяўленні;

- абагульняе практыку прымянення заканадаўства ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і распрацоўвае прапановы па яго ўдасканаленні, а таксама па заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне;

- у межах сваёй кампетэнцыі распрацоўвае i ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь прапановы, у тым ліку праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія патрабуюць нарматыўнага прававога рэгулявання;

- прымае да разгляду заяўкі на выдачу ахоўных дакументаў (патэнтаў, сведчанняў) на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, знакі абслугоўвання, тапалогіі інтэгральных мікрасхем, гатункі раслін, праводзіць экспертызу гэтых заявак, ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю названых аб'ектаў, выдае ахоўныя дакументы , ва ўстаноўленым парадку прызнае іх несапраўднымі, вядзе адпаведныя дзяржаўныя рэестры;

- забяспечвае абарону дзяржаўных сакрэтаў, якія змяшчаюцца ў заяўках на сакрэтныя вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры;

- арганізуе ва ўстаноўленым парадку разгляд апеляцыйным саветам пры патэнтным органе скаргаў, пярэчанняў і заяваў па пытаннях аховаздольнасці аб'ектаў прамысловай уласнасці і іншых пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі дадзенага савета ў адпаведнасці з заканадаўствам;

- рэгіструе ліцэнзійныя дагаворы, дагаворы саступкі, дагаворы залогу правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і іншыя дагаворы, якія падлягаюць рэгістрацыі ў Цэнтры ў адпаведнасці з заканадаўствам, вядзе дзяржаўны рэестр такіх дагавораў;

- распрацоўвае прапановы аб відах, памерах і тэрмінах выплаты патэнтных пошлін і збораў, а таксама аб падставах для вызвалення ад іх выплаты, ажыццяўляе кантроль за правільнасцю выплаты патэнтных пошлін і збораў;

- арганізуе распрацоўку і выкарыстанне эфектыўных тэхналагічных працэсаў экспертызы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці, падрыхтоўкі афіцыйных бюлетэняў, выдачы ахоўных дакументаў (патэнтаў, сведчанняў), рэгістрацыі дагавораў, вядзення дзяржаўных рэестраў, ўліку і кантролю выплаты патэнтных пошлін і збораў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій;

- забяспечвае ў адпаведнасці з заканадаўствам функцыянаванне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых уладальнікаў аўтарскага права і сумежных правоў;

- забяспечвае выданне афіцыйных бюлетэняў, а таксама іншых інфармацыйных і перыядычных выданняў у адпаведнасці з кампетэнцыяй Цэнтра;

- арганізуе падрыхтоўку (перападрыхтоўку) і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

- ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва і забяспечвае выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, аднесеных да кампетэнцыі Цэнтра, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і іншых спецыялізаваных міжнародных арганізацыях, ажыццяўляе міжнародны абмен патэнтнай дакументацыяй і інфармацыяй;

- удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні механізму ўвядзення аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот, ацэнкі і ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;

- забяспечвае арганізацыю, правядзенне навукова-даследчых работ у галіне аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;

- аказвае фізічным і юрыдычным асобам метадычную дапамогу, інфармацыйныя, юрыдычныя і іншыя паслугі ў галіне аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;

- ажыццяўляе атэстацыю і рэгістрацыю патэнтных павераных, а таксама кантроль за выкананнем патэнтавымі паверанымі патрабаванняў, што прад'яўляюцца да іх дзейнасці, вядзе дзяржаўны рэестр патэнтных павераных;

- выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Кіраўніцтва:

Генеральны дырэктар - Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч

в.а. генеральнага дырэктара-начальніка цэнтра экспертызы прамысловай уласнасці - Курман Аляксей Віктаравіч

Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220034, г. Мінск, вул. Казлова, 20

Вэб-сайт:: www.belgospatent.by

E-mail: ncip@belgospatent.by