наверх

Конкурс сумесных беларуска-славацкіх навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2022 гады

У рамках рэалізацыі пункта 4 Пратакола першага пасяджэння Беларуска-Славацкай Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 25 верасня 2018 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей - ДКНТ) і Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі абвяшчаюць конкурс сумесных беларуска-славацкіх навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2022 гады па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-славацкага супрацоўніцтва:

  • Аграпрамысловыя тэхналогіі;
  • Медыцына і медыцынскія тэхналогіі, фармацыя;
  • Хімічныя тэхналогіі, нана- і біятэхналогіі;
  • Новыя матэрыялы.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 7 сакавіка 2019 г.

ДКНТ просіць прадстаўляць заяўкі на правядзенне конкурснага адбору ў адпаведнасці з Палажэннем аб міжнародных навукова-тэхнічных праектах, што выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2003 г. №1065. (Камплект формаў прыкладаецца).

Нагадваем, што заяўка павінна ўтрымліваць:

  • пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і / або іншых зацікаўленых па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, атрыманых пры рэалізацыі праекта (для праектаў прыкладнога характару);
  • копію дамовы аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам.

Адначасова інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2015 г. № 431 “Аб парадку функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз” для правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы неабходна дадаткова прадставіць у ДКНТ акт ведамаснай экспертызы (арганізацыі-выканаўцы праекта).

Запоўненыя формы з суправаджальным лістом ад дзяржаўнага заказчыка праекта просьба накіроўваць у ДКНТ да 7 сакавіка 2019 г. у друкаваным (у трох экземплярах) і электронным у pdf-фармаце (з распазнаннем) відах.

Кантактная асоба ў ДКНТ: Сінюковіч Сяргей Уладзіміравіч, тэл. +375 17 2840314.

Інфармацыя для славацкіх партнёраў размешчана па адрасе: https://www.apvv.sk/grantove-schemy/vyskumne-bilateralne-vyzvy/slovensko-bielorusko-rd-2019.html.