наверх

Камісія па навукова-тэхнічнай палітыцы

Камісія па навукова-тэхнічнай палітыцы

ПАЛАЖЭННЕ

аб Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 

Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2011 г. № 1150 

1. Камісія па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей - Камісія) створана ў мэтах падрыхтоўкі прапаноў Ураду Рэспублікі Беларусь па пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі, выкарыстання дасягненняў навукі ў эканоміцы. 

2. Камісія фарміруецца з вядучых вучоных і спецыялістаў, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адказных за рэалізацыю навукова-тэхнічнай палітыкі па курыруемых відах дзейнасці. 

Персанальны склад Камісіі зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. 

3. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца гэтым Палажэннем і іншымі актамі заканадаўства. 

4. Задачай Камісіі з'яўляецца падрыхтоўка Ураду Рэспублікі Беларусь прапаноў: 

  • аб асноўных напрамках фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі; 

  • аб шляхах рэфармавання навуковай і навукова-тэхнічнай сфер дзейнасці ва ўмовах пабудовы эфектыўнай эканомікі; 

  • аб захаванні, развіцці і эфектыўным выкарыстанні навуковага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу рэспублікі; 

  • аб удасканаленні прававых умоў для развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай сфер дзейнасці і паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу; 

  • аб эфектыўных механізмах камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці; 

  • аб фарміраванні і развіцці ў краіне рынку навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі. 

5. Камісія разглядае пытанні:

  • прагназавання навукова-тэхнічнага развіцця рэспублікі;

  • вызначэння прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;

  • распрацоўкі пераліку дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм;

  • распрацоўкі пераліку дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў;

  • распрацоўкі пералікаў дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм;

  • распрацоўкі актаў заканадаўства, неабходных для рэалiзацыi дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі;

  • распрацоўкі і развіцця новых формаў дзяржаўнай падтрымкі ў сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, стварэння ўмоў для прыцягнення ў дадзеныя сферы айчынных і замежных інвестыцый;

  • павышэння эфектыўнасці выкарыстання і захавання навуковага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу рэспублікі, а таксама сацыяльнай абароны навуковых работнікаў;

  • стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі дзяржаўных навуковых арганізацый, а таксама развіцця інавацыйнай інфраструктуры;

  • дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па развіцці навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер дзейнасці, а таксама выкарыстанню вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчасці;

  • развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;

  • функцыянавання нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

  • фарміравання і правядзення эканамічнай, прававой і тэхнічнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

  • выканання рашэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, накіраваных на развіццё навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер дзейнасці;

  • іншыя ў межах сваёй кампетэнцыі, звязаныя з рэалізацыяй дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі.

 6. Камiсiя мае права:

  • уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па пытаннях, названых у пункце 5 гэтага Палажэння;

  • даручаць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншым юрыдычным асобам падрыхтоўку прапаноў па пытаннях развіцця навукі і тэхнікі, камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці;

  • запытваць у адпаведнасці з заканадаўствам у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых юрыдычных асоб і атрымліваць ад іх матэрыялы, неабходныя для дзейнасцi Камiсii;

  • заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi i справаздачы прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых юрыдычных асоб аб стане развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер дзейнасці.

7. Пасяджэнні Камісіі праводзяцца ў адпаведнасці з планамі яе працы і лічацца правамоцнымі пры наяўнасці на іх не менш за палову членаў Камісіі. Кіруе пасяджэннямі старшыня Камісіі або па яго даручэнні адзін з намеснікаў старшыні.

Члены Камісіі ўдзельнічаюць у яе пасяджэннях без права замены.

8. Рашэнні Камісіі:

прымаюцца простай большасцю галасоў яе членаў, прысутных на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў права рашаючага голасу мае старшыня на пасяджэнні;

афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюцца тым, хто старшынствуе на пасяджэнні і адказным сакратаром і даводзяцца да зацікаўленых у выглядзе выпiсак з пратакола. 

9. Пры неабходнасці больш дэталёвай падрыхтоўкi пытанняў, што выносяцца на разгляд Камісіі, пры ёй ствараюцца групы экспертаў пад кіраўніцтвам членаў Камісіі. У іх склад могуць уваходзіць навуковыя работнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых юрыдычных асоб.

10. Справаводства Камiсii ажыццяўляецца Апаратам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.