наверх

Аляксандр Шумілін павіншаваў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча з надыходзячымі навагоднімі святамі

Аляксандр Шумілін павіншаваў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча з надыходзячымі навагоднімі святамі

2018         Просмотров: 73 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін павіншаваў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча з надыходзячымі навагоднімі святамі

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў у пасёлку Лужасна Віцебскае кадэцкае вучылішча і павіншаваў яго выхаванцаў з надыходзячымі навагоднімі святамі. Ён падарыў кадэтам спецыялізаваную літаратуру і перадаў установе сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару і кампутарнай тэхнікі.

Даведка: Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіць з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

ДУА “Віцебскае кадэцкае вучылішча” (створана ў 2011 годзе на базе Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для адораных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці) - установа агульнай сярэдняй адукацыі, якое выконвае таксама задачы атрымання навучэнцамі (кадэтамі) першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ў Узброеных Сілаў. У вучылішчы навучаюцца юнакі і дзяўчаты 8-11 класаў.