наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”

2018         Просмотров: 696 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў г. Барысаў, дзе сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”. З барысаўчанамі адбылася цікавая і змястоўная размова: абмяркоўваліся ўмовы прадастаўлення ільгот для выпуску інавацыйнай прадукцыі, пытанні тэхналагічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі вытворчасці, выпуску высокатэхналагічнай і інавацыйнай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і замежным рынках, а таксама перспектывы развіцця фармацэўтычнай галіны ў цэлым. Дэталёва абмяркоўвалася тэма рэалізацыі праекта “Рэканструкцыя ампульнай вытворчасці” ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Згодна з праектам на заводзе плануюць стварыць сучасную, сертыфікаваную па міжнародным стандартам, вытворчасць лекавых сродкаў з заменай ліній вакуумнага напаўнення на шпрыцавае. “У выніку будзе створана высокатэхналагічная ампульная вытворчасць, якая адпавядае стандартам GMP, і якае дазваляе забяспечыць выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі для ўнутранага і знешняга рынку, заснаваны на ўжыванні прагрэсіўных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў, укараненне якіх дазволіць павысіць спажывецкія характарыстыкі і якасць прадукцыі,” - сказаў Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, атэстацыя вытворчасці на адпаведнасць правілам належнай вытворчай практыкі дасць магчымасць пашырыць рынкі збыту.

У цяперашні час на прадпрыемстве ўстаноўлена сучаснае высокаэфектыўнае абсталяванне, у тым ліку эксклюзіўныя аўтаматычныя інспекцыйныя машыны, і арганізавана вытворчасць раствораў для ін'екцый у ампулах шпрыцавага напаўнення. Ідзе прамысловы выпуск прадукцыі.

У ходзе візіту ў Барысаў Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў таксама ААТ “Белмедсцякло”, якое ў рамках ДПІР на 2016-2020 гады выконвае праект па арганізацыі вытворчасці медыцынскага шкла і вырабаў з яго з укараненнем інавацыйных тэхналогій і лазернай рэзкі шклотрубкі. На прадпрыемстве плануюць выпусціць новую для Беларусі прадукцыю - ампулы і флаконы для ўпакоўкі лекавых сродкаў, якія пераўзыходзяць па ўзроўні вадаўстойлівасці ў два разы аналагі, што вырабляюцца ў краінах СНД. Праект знаходзіцца на пачатковай стадыі рэалізацыі. Завяршыць яго плануецца ў 2020 гадах.