наверх

Беларусь і Саудаўская Аравія абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Саудаўская Аравія абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

2018         Просмотров: 144 Вернуться назад

Беларусь і Саудаўская Аравія абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Саудаўская Аравія у пачатку 2019 года плануюць правесці першае пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтву у галіне навукі і тэхналогій. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Старшыні дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь Раіда Халіда Крымлі. Акрамя таго, бакі таксама дамовіліся вызначыць прыярытэтныя напрамкі далейшага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і аб'явіць конкурс беларуска-саудаўскіх навукова-тэхнічных праектаў.

Беларуска-Саудаўскай навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін ад 13 красавіка 2017 года.