наверх

Аляксандр Шумілін: колькасць рэалізаваных сумесных беларуска-кітайскіх праектаў ўзрасла на 30%

Аляксандр Шумілін: колькасць рэалізаваных сумесных беларуска-кітайскіх праектаў ўзрасла на 30%

2018         Просмотров: 46 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: колькасць рэалізаваных сумесных беларуска-кітайскіх праектаў ўзрасла на 30%

За 2016-2017 гады колькасць рэалізаваных сумесных беларуска-кітайскіх праектаў ўзрасла на 30% у параўнанні з папярэднім двухгадовым цыклам. Пра гэта паведаміў на сумесным пасяджэнні Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (старшыня беларускай часткі Камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву) Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, стратэгічныя праекты ўвайшлі ў праграму беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019 - 2020 гады, якую зацвердзілі ў рамках пасяджэння Камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Сярод найбольш значных сумесных праектаў - распрацоўка новага шматканальнага высокадакладнага лазернага генератара малюнкаў, распрацоўка тэхналогіі атрымання графена, распрацоўка тэхналогіі плазмахімічнага сінтэзу функцыянальных пакрыццяў і іншыя.
“Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, а рэалізацыя сумесных праектаў дасць магчымасць у будучыні выйсці на стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей і прадпрыемстваў,” - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час праводзіцца дадатковы конкурс беларуска-кітайскіх праектаў на 2019 - 2020 гады па напрамках: электроніка і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, матэрыялазнаўства, механіка і інжынерыя, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, транспартныя сістэмы, металургія, біятэхналогіі, хімія, аграрныя тэхналогіі.
У ходзе візіту ў Кітай Аляксандр Шумілін сустрэўся з віцэ-мэрам горада Цяньцзінь Інь Хэцзюнем, з якім абмеркаваў перспектывы рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў у парку “Вялікі Камень”, у тым ліку па такіх кірунках як фармацэўтыка, оптыка і беспілотныя тэхналогіі. Бакі таксама дамовіліся развіваць супрацоўніцтва беларускіх ВНУ з Нагайским і Тяньцзінскім ўніверсітэтамі.