наверх

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях тэхналагічнага прагназавання

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях тэхналагічнага прагназавання

2018         Просмотров: 44 Вернуться назад

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях тэхналагічнага прагназавання

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з экспертамі ЕЭК ААН правядзе 8 лістапада семінар “Метадалагічныя аспекты тэхналагічнага прагназавання”. Мэта мерапрыемства - прадастаўленне спецыялістам у сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі пляцоўкі для абмену інфармацыяй і вопытам аб метадалогіі тэхналагічнага прагназавання і практыцы Форсайта ў розных краінах. У рамках семінара плануецца выступленне спецыялістаў з вядучых Форсайт-цэнтраў Расіі, Казахстана і Румыніі, якія маюць значны вопыт рэалізацыі нацыянальных і пан-еўрапейскіх праектаў у сферы тэхналагічнага прагназавання.

 Яны выкажуць сваё меркаванне адносна метадалогіі, якая выкарыстоўваецца ў бягучым праекце па фарміраванні комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага развіцця (КП НТП) Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і на перыяд да 2040 года. Падобная валідацыю метадалагічных падыходаў адпавядае міжнароднай практыцы правядзення буйных даследаванняў у сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі.

Для распрацоўкі КП НТП павыбіраны 14 найважнейшых галін эканомікі, развіццё якіх вызначае асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі і ў якіх вырабляецца асноўная частка валавага ўнутранага прадукту. Да працы над стварэннем Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу прыцягнута каля 150 экспертаў і спецыялістаў. На дадзеным этапе ў базе аб'ектаў прагназавання змяшчаецца каля 640 аб'ектаў.