наверх

Беларусь і В'етнам праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і В'етнам праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2018         Просмотров: 131 Вернуться назад

Беларусь і В'етнам праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і тэхналогій Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады. Заяўкі прымаюцца да 5 снежня 2018 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва: інфармацыйныя тэхналогіі, біятэхналогіі, агратэхналогіі, новыя матэрыялы, электра-аптычныя тэхналогіі і комплексы.


Заявачныя дакументы павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы заказчыка па практычнаму выкарыстанню вынікаў даследаванняў і распрацовак, а таксама пісьмовыя абавязацельствы па долеваму ўдзелу ў фінансаванні выдаткаў па праекце ў памеры не менш за 50% агульнага аб'ёму планаваных на гэтыя мэты сродкаў. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ да 5 снежня ў друкаваным (у трох экземплярах) і электронным (на CD-дыску) відах.


Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з пратаколам пасяджэння сумеснай беларуска-в'етнамскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтву і ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін.