наверх

Беларусь і Кітай абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады

Беларусь і Кітай абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады

2018         Просмотров: 60 Вернуться назад

Беларусь і Кітай абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і тэхналогій Кітайскай Народнай Рэспублікі абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады. Заяўкі прымаюцца з 26 кастрычніка па 10 снежня 2018 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва: электроніка і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; матэрыялазнаўства; механіка і інжынерыя; энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне; транспартныя сістэмы; металургія; біятэхналогіі; хімія; аграрныя тэхналогіі.


Заявачныя дакументы павінны ўтрымліваць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план; пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долеваму ўдзелу ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць да 5 снежня ў ДКНТ ў друкаваным (у трох экземплярах) і электронным (на CD-дыску) відах.


Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці пратаколам другога пасяджэння Камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ад 4 верасня 2018 года.