наверх

Аляксандр Шумілін: стварэнне сістэмы прагназавання дазволіць вызначыць перспектыўныя сектара рынку

Аляксандр Шумілін: стварэнне сістэмы прагназавання дазволіць вызначыць перспектыўныя сектара рынку

2018         Просмотров: 83 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: стварэнне сістэмы прагназавання дазволіць вызначыць перспектыўныя сектара рынку

Стварэнне навукова-абгрунтаванай сістэмы прадбачання і прагназавання дазволіць вызначыць высокаэфектыўныя і перспектыўныя сектара рынку. Пра гэта паведаміў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця” Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, асновай для вызначэння сістэмы прыярытэтаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі можа служыць Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП), які ўяўляе сабой навукова-абгрунтаванае ўяўленне пра магчымыя варыянты навукова-тэхналагічнага развіцця рэспублікі ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе ў кантэксце сусветнага навукова-тэхналагічнага развіцця. Аляксандр Шумілін таксама паведаміў, што для распрацоўкі КП НТП абраныя 14 найважнейшых галін эканомікі, развіццё якіх вызначае асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі і ў якіх вырабляецца асноўная частка валавога ўнутранага прадукту. Да працы над стварэннем Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу прыцягнута каля 150 экспертаў і спецыялістаў. На дадзеным этапе ў базе аб'ектаў прагназавання змяшчаецца каля 640 аб'ектаў.


Варта адзначыць, што пералік напрамкаў навукова-тэхналагічнага развіцця вызначаны з улікам сусветных тэндэнцый і палажэнняў Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”. Скрыжаванне кірункаў НТР і галін эканомікі вызначаюць вобласць прагназавання. Вобласць прагназавання - элемент структуры КП НТП, вызначаная ў межах адпаведнай галіны эканомікі і адпаведнага напрамка навукова-тэхналагічнага развіцця. Для кожнай вобласці прагназавання вызначаецца сукупнасць аб'ектаў прагназавання: інавацыйныя тэхналогіі; прадуктовыя групы; тавары.