наверх

Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

2018         Просмотров: 464 Вернуться назад

Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

У рамках дзясятага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга адбылася цырымонія падпісання праграмы двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі да 2020 года. Подпісы пад дакументам паставілі Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Андрэй Касоўскі і Старшыня Камітэта па навуцы і вышэйшай школе Санкт-Пецярбурга Андрэй Максімаў. Згодна з праграмай прадугледжваецца правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, у тым ліку ў галіне вытворчасці лекавых сродкаў, а таксама сумесная рэалізацыя праграм Саюзнай дзяржавы (“Метабалізм”, “Ствалавыя клеткі – 2”, “адытыўная”, “Маніторынг-СД”, “Каваль”). Акрамя таго, бакі плануюць арганізаваць сумесныя канферэнцыі і навуковыя стажыроўкі.