наверх

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

2018         Просмотров: 202 Вернуться назад

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Азербайджан плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае узаемадзеянне па прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку у галіне медыцыны і фармацыі, інфармацыйных тэхналогій, біятэхналогій, машынабудавання і нантэхналогій. Пра гэта сёння ішла размова на пасяджэнні сумеснай Беларуска-Азербайджанскай рабочай групы па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні ДКНТ Андрэя Касоўскага і віцэ-прэзідэнта НАН Азербайджана Ібрагіма Саід аглы Гуліева.

У ходзе пасяджэння бакі таксама абмеркавалі пытанні рэалізацыі праграмы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2019 года, а таксама ход выканання сумесных навуковых праектаў, у тым ліку па лініі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана. Варта адзначыць, што ў ліпені 2017 года ДКНТ і НАН Азербайджана правялі першы конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2018 - 2019 гады па аграрных, біямедыцынскіх і фармакалагічных напрамках.

 Праекты прайшлі працэдуру ўзгаднення і выконваюцца ў адпаведнасці з каляндарным планам.

Беларуска-азербайджанскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін ад 3 чэрвеня 2010 года.