наверх

Беларусь і Расія адобрылі шэсць новых навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы

Беларусь і Расія адобрылі шэсць новых навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы

2018         Просмотров: 637 Вернуться назад

Беларусь і Расія адобрылі шэсць новых навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі адобрылі шэсць новых прыярытэтных праектаў навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы: “Бяспека-СД”, “Геолагаразведка і прыродакарыстанне”, “Адытыўнасць”, “Ствалавыя клеткі-2” , “Паскаральнік-СПР” і “Пераадоленне”. Пра гэта паведаміў на 55 сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі “Урадавая гадзіна” Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, гэты пералік будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены для разгляду на чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, на якім ужо зацвердзяць канцэпцыю новай праграмы “Інтэграцыя-СД”. Яна прадугледжвае распрацоўку, мадэрнізацыю і гарманізацыю нарматыўнага, арганізацыйна-метадычнага і праграмна-апаратнага забеспячэння мэтавага прымянення сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Расіі і Беларусі.

Аляксандр Шумілін таксама паведаміў, што Камісіяй па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы вызначаны шэсць праектаў канцэпцый праграм, якія патрабуюць дапрацоўкі і наступнага ўзгаднення з зацікаўленымі ведамствамі Беларусі і Расіі. Гэта такія праграмы як “Лён”, “Прызма”, “Зялёная энергетыка”, “Мікрацех СД”, “Электронмаш 65” і “Оптыка СД”. У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне па пашырэнні камерцыялізацыі вынікаў рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы. Для гэтага плануецца задзейнічаць механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства, магчымасць больш шырокага выкарыстання рэсурсаў Расійска-Беларускага фонду венчурных інвестыцый, Беларускага інавацыйнага фонду і іншых інстытутаў развіцця.

Даведка: праграмы: “Бяспека-СД” (распрацоўка тэхнічных сродкаў папярэджання прыродных і тэхнагенных катастроф, стварэнне спецыяльнага абсталявання новага пакалення); “Геолагаразведка і прыродакарыстанне” (распрацоўка сучасных тэхналогій геалагічнага вывучэння, рацыянальнага і экалагічна бяспечнага выкарыстання рэсурсаў нетраў Расіі і Беларусі); “Адытыўнасць” (распрацоўка тэхналогій, матэрыялаў і абсталявання для вытворчасці метадамі адытыўных тэхналогій); “Ствалавыя клеткі – 2” (стварэнне новых біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў, клетачных ліній на аснове методык рэдагавання геному); “Паскаральнік-СПР” (распрацоўка комплексу на аснове звышправодзячых рэзанатараў); “Пераадоленне” (распрацоўка тэхналогій выяўлення і пераадолення ўстойлівасці мікраарганізмаў да лекавых прэпаратаў для павышэння эфектыўнасці аказання персаніфікаванай медыцынскай дапамогі).

У 2018 годзе выконваецца восем навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы: “СКІФ-Нетры”, “Прамень”, “Тэхналогія-СД”, “ДНК-ідэнтыфікацыя”, “Аўтаэлектроніка”, “Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”, “Камбікорм- СД”, “Спінальныя сістэмы”.

Асноўныя напрамкі фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы адобраны пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 16 чэрвеня 2017 года № 19. Для надання новага імпульсу дадзенай працы створана Камісія па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Адным з вынікаў дзейнасці Камісіі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў цэлым, з'яўляецца зацвярджэнне палажэння аб Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі (пастанова Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы № 31 ад 13 снежня 2018 г.).

55 сесіія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі

55 сесіія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі