наверх

Беларусь і Украіна абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Украіна абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

2018         Просмотров: 89 Вернуться назад

Беларусь і Украіна абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Украіна плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне па прыярытэтных кірунках супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, оптаэлектронікі, нанатэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі, а таксама сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Украінскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні ДКНТ Сяргея Шчарбакова і намесніка Міністра адукацыі і навукі Максіма Стрыха. Бакі таксама дамовіліся аб'явіць у бліжэйшы час конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады.

Па выніках пасяджэння Сяргей Шчарбакоў і Максіма Стрыха падпісалі пратакол і выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года.