наверх

Больш за 130 чалавек прынялі ўдзел у біржы дзелавых кантактаў у Оршы

Больш за 130 чалавек прынялі ўдзел у біржы дзелавых кантактаў у Оршы

2018         Просмотров: 184 Вернуться назад

Больш за 130 чалавек прынялі ўдзел у біржы дзелавых кантактаў у Оршы

Больш за 130 прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, бізнесу і прадпрымальніцтва, прамысловага сектара і навукова-даследчых арганізацый прынялі ўдзел у біржы дзелавых кантактаў “Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў”, якая прайшла сёння на базе Аршанскага райвыканкама Віцебскай вобласці.

У ходзе мерапрыемстваў адбыліся прэзентацыя інавацыйных праектаў у сферы адытыўных тэхналогій, лагістыкі, тэхналагічнага абсталявання, палімерных матэрыялаў і прагрэсіўнага рэжучага інструмента, акустычных ультрагукавых і геаінфармацыйных сістэм. Найбольшую цікавасць выклікалі распрацоўкі Рэспубліканскага інавацыйнага унітарнага прадпрыемства “Навукова-тэхналагічны парк БНТУ” Палітэхнік”(“Тэхналогіі нанясення шматфункцыянальных пакрыццяў”) і прамыслова-лагістычнага комплексу “Брэмена-Орша” (“Лагістычныя і мытныя паслугі”).

Па выніках мерапрыемства падпісана пяць пратаколаў аб супрацоўніцтве.