наверх

“ІнКата” атрымаў статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры

“ІнКата” атрымаў статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры

2018         Просмотров: 290 Вернуться назад

“ІнКата” атрымаў статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры

На пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь таварыству з абмежаванай адказнасцю “ІнКата” прысвоены статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры - навукова-тэхналагічнага парку.

Ідэя стварэння тэхнапарку на базе прадпрыемства ўзнікла, як вынік больш чым дзесяцігадовага вопыту пабудовы інавацыйных вытворчых працэсаў. Унікальнасць “ІнКата” заключаецца ў аб'яднанні пад адным дахам ўласнага канструктарскага бюро, даследчага інжынернага (R&D) цэнтра, цэнтра прататыпавання (металаапрацоўка, пластык, кампазіты, электроніка і інш.), а таксама вытворчых кансультантаў, інвестараў і бізнес ментараў. Кампанія аказвае адпаведныя паслугі стартапам і ўцягнутя ў працу над праектамі ў перадавых галінах навукі і тэхнікі: нанатэхналогіі, мікраэлектроніцы, аэракасмічных тэхналогіях, аўтаматызацыі буйных прамысловых аб'ектаў, сілавой электроніцы, сельскай гаспадарцы, медыцынскага абсталявання, інтэрнэта рэчаў, робататэхніцы.

На пасяджэнні калегіі ДКНТ таксама прынята рашэнне падоўжыць тэрмін дзеяння рэгістрацыі ў якасці цэнтра трансферу тэхналогій ТАА “Апсэль” (г. Ліда).

У цяперашні час сетка суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры ахоплівае ўсе вобласці Беларусі, тэхнапаркі функцыянуюць як у абласных, так і рэгіянальных цэнтрах краіны. Сетка суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры складаецца з 25 арганізацый (з улікам ТАА “ІнКата”): 15 навукова-тэхналагічных паркаў і 9 цэнтраў трансферу тэхналогій, таксама статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры прысвоены Беларускаму інавацыйнаму фонду.