наверх

Мінскі маторны завод распрацоўвае дызельны рухавік магутнасцю да 75 кс

Мінскі маторны завод распрацоўвае дызельны рухавік магутнасцю да 75 кс

2018         Просмотров: 623 Вернуться назад

Мінскі маторны завод распрацоўвае дызельны рухавік магутнасцю да 75 кс

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў сёння ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Менскі маторны завод”, дзе правёў адзіны дзень інфармавання для работнікаў прадпрыемства. У рамках сустрэчы Аляксандр Шумілін абмеркаваў таксама з кіраўніцтвам Мінскага маторнага завода пытанні рэалізацыі праектаў у рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады. У прыватнасці, праект па вытворчасці малалітражных дызельных рухавікоў магутнасцю да 75 конскіх сіл. Яго інавацыйнасць заключаецца ў арганізацыі вытворчасці новых для Беларусі, краін СНД і блізкага замежжа 2-х і 4-х цыліндравых малалітражных дызельных рухавікоў з турбанадувам і прамежкавым астуджэннем паветра рознай магутнасці для малагабарытнай тэхнікі.

Паводле ацэнкі экспертаў, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі абумоўлены наступнымі навінамі: паліўная помпа высокага ціску з механічным або электронным рэгулятарам і электрамагнітам супыну; каленчаты вал, адкаваны сумесна з чатырма процівагамі, што спрашчае канструкцыю і зніжае затраты на механаапрацоўку; павялічаныя тэрміны замены алею, паліўнага і алейнага фільтраў у параўнанні з аналагамі, што забяспечыць эканомію ў эксплуатацыі; адпаведнасць высокім патрабаванням да зместу выкідаў шкодных рэчываў у адпрацаваных газах. Асаблівасцю праекта з'яўляецца таксама ўкараненне новых электронных сістэм кіравання рабочым працэсам дызельных рухавікоў.

У цяперашні час выраблены доследныя ўзоры рухавіка, які праходзіць выпрабаванні.

У рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады Мінскі маторны завод рэалізуе таксама праект па вытворчасці высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця.