наверх

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледзелі пытанні ўдасканалення працы тэхнапаркаў

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледзелі пытанні ўдасканалення працы тэхнапаркаў

2018         Просмотров: 557 Вернуться назад

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледзелі пытанні ўдасканалення працы тэхнапаркаў

На пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, які прайшоў пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна, разгледзелі прапановы, падрыхтаваныя для ўключэння ў праект Закона Рэспублікі Беларусь  “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падаткавы кодэкс Рэспублікі Беларусь”. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб прадастаўленні льгот навукова-тэхналагічным паркам і іх рэзідэнтам па выплаце зямельнага падатку. Гэтая льгота, як адзначыў Аляксандр Шумілін, павысіць прывабнасць тэхнапаркаў ў якасці пляцовак для арганізацыі інавацыйных і высокатэхналагічных вытворчасцей і будзе спрыяць развіццю рэгіёнаў у цэлым.

На пасяджэнні абмяркоўваліся таксама пытанні ўдасканалення падаткаабкладання ў частцы выплаты патэнтных пошлін. Так, асобныя стаўкі патэнтавых пошлін плануецца знізіць на 30%, а для арганізацый, акрэдытаваных у якасці навуковых устаноў, мяркуецца ўсталяваць льготныя ўмовы па выплаце патэнтавых пошлін у памеры 25% ад устаноўленага памеру. Пры гэтым, на вынаходкі, якія з'яўляюцца вынікам навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці і створаны за кошт дзяржаўных сродкаў, такія ўмовы па выплаце патэнтнай пошліны будуць дзейнічаць на працягу першых пяці гадоў.