наверх

На конкурс сумесных беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў пададзена 47 заявак

На конкурс сумесных беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў пададзена 47 заявак

2018         Просмотров: 1442 Вернуться назад

На конкурс сумесных беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў пададзена 47 заявак

У цяперашні час на конкурс сумесных беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2020 гады паступіла 47 заявак. Пра гэта паведаміў на цырымоніі пачатку будаўніцтва Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень” Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, праекты адпавядаюць прыярытэтным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, біятэхналогій, хіміі і АПК.

“Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, а рэалізацыя праекта па стварэнні Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў у будучыні дазволіць выйсці на стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей і прадпрыемстваў, як у Беларусі, так і ў Кітаі”, - лічыць Аляксандр Шумілін. Праект стварэння Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў уключаны ў праграму-беларуска-кітайскага навукова тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года. У яе таксама ўключаны і іншыя перспектыўныя стратэгічныя беларуска-кітайскія праекты, накіраваныя на развіццё сумеснай інфраструктуры і стварэнне сумесных вытворчасцей (стварэнне прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для выкарыстання ў сонечнай энергетыцы навучальнага выпрабавальнага цэнтра на базе Сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Даляньскага політэхнічнага універсітэта, Кітайска-Беларускага цэнтра па інкубаванню інавацыйных праектаў).

На цырымоніі пачатку будаўніцтва Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”