наверх

У ДКНТ абмеркавалі пытанні беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

У ДКНТ абмеркавалі пытанні беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

2018         Просмотров: 535 Вернуться назад

У ДКНТ абмеркавалі пытанні беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Кітай створаць на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта сумесны навуковы цэнтр для маладых даследчыкаў. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з рэктарам Чжэцзянскага Шужэнь універсітэта г.Ханжоу (КНР) Х'ю Квінгам Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Андрэй Касоўскі. Паводле яго слоў, пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага цэнтра плануецца падпісаць у бягучым годзе паміж ДКНТ, урадам правінцыі Чжэцзянь, Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Чжецзянскім Шужэнь універсітэтам.

У 2018 годзе плануецца таксама стварыць інкубатар трансферу тэхналогій з правінцыяй Хэйлунцзян на базе тэхналагічнага парку БНТУ “Палітэхнік”. Перспектывы яго стварэння і сумесных навуковых лабараторый абмяркоўваліся сёння на сустрэчы намесніка Старшыні ДКНТ Сяргея Шчарбакова з намеснікам дырэктара Дэпартамента навукі і тэхнікі правінцыі Хэйлунцзян (КНР) Ван Шуанмэй.