наверх

У Мінску выбіраюць лепшыя інавацыйныя праекты

У Мінску выбіраюць лепшыя інавацыйныя праекты

2018         Просмотров: 632 Вернуться назад

У Мінску выбіраюць лепшыя інавацыйныя праекты

У Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сёння праходзіць пасяджэнне Савета Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, на якім вызначаць пераможцаў і прызёраў па дзвюх намінацыях – “Найлепшы інавацыйны праект” і “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”. У бягучым годзе на ўдзел у конкурсе паступіла каля 150 заявак, у тым ліку ў намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” - 91. Для далейшага праходжання экспертызы накіраваны 84 праекта, з іх у намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” - 38 праектаў, у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” - 46 праектаў.

Як паведаміў Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, найбольшая колькасць сярод накіраваных на экспертызу праектаў у 2018 годзе ў галінах: інфарматыка, інфарматызацыя і касмічныя даследаванні (19); фатоніка, опта-, мікраэлектроніка, радыёэлектроніка і прыборабудаванне (18); медыцынскія навукі і тэхналогіі (12); сельскагаспадарчыя навукі і тэхналогіі (10). Паводле яго слоў, у параўнанні з мінулымі гадамі значна ўзрасла колькасць праектаў у галіне прыборабудавання і радыёэлектронікі - больш за 20% ад агульнай колькасці праектаў, адабраных для экспертызы. Аляксандр Шумілін таксама адзначыў, што найбольш цікавыя праекты, якія сёння будуць разглядацца, знаходзяцца на стыку навук - калі, напрыклад інфармацыйныя тэхналогіі, новыя рашэнні ў прыборабудаванні ўжываюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і іншых галінах. Савет конкурсу вызначыць пераможцу і прызёраў, сярод якіх трэба будзе выбраць праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў. Дадзеныя праекты атрымаюць сертыфікат ў памеры 14 200,0 рублёў кожны.

Даведка: Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў штогод праводзіцца ДКНТ пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і іншых зацікаўленых арганізацый. Дадзены конкурс з'яўляецца, па сутнасці, галоўным конкурсам краіны па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых, перспектыўных спецыялістаў. За перыяд з 2010 па 2017 гады было разгледжана больш за 1 100 праектаў.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях – “Найлепшы інавацыйны праект”, “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”. Удзельнікамі конкурсу выступаюць ВНУ, дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы. Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі: за першае месца - 60 тарыфных ставак 1-га разраду; за другое месца - 40 тарыфных ставак 1-га разраду; за трэцяе месца - 20 тарыфных ставак 1-га разраду. У бягучым годзе ў рамках конкурсу фармацэўтычнай кампаніяй “НАТЫВІТА” заснавана дадатковая намінацыя “Біятэхналогіі і геномікі ў медыцыне і фармацэўтыцы”. Прызавы фонд намінацыі складае 3000 долараў ЗША (у беларускіх рублях па курсе НБ Рэспублікі Беларусь).