наверх

У Улан-Удэ адбудзецца 22-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах

У Улан-Удэ адбудзецца 22-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах

2018         Просмотров: 455 Вернуться назад

У Улан-Удэ адбудзецца 22-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах

Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна прыме ўдзел у 22-ім пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, якое пройдзе 10 - 11 красавіка 2018 года ў Улан-Удэ (Рэспубліка Бурація). У праграму пасяджэння МСНТІ ўключаны 12 пытанняў. Яны датычацца рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД і комплексу мерапрыемстваў на 2017-2020 гады, выканання пілотных праектаў, а таксама канцэпцыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на 2021 - 2030 гады.

У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц праграмы, Выканаўчага камітэта СНД, Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і інш.

Міждзяржаўны савет па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах створаны 20 лістапада 2009 года рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД. У яго функцыі ўваходзяць каардынацыя навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ў цэлым і яе асобных кампанентаў, фарміраванне ў дзяржавах фінансава-эканамічных механізмаў падтрымкі сумесных праграм і праектаў у гэтай сферы. МС НТІ з'яўляецца Наглядальным саветам Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд да 2020 года. Асноўныя мэты і задачы Праграмы: аб'яднанне інтэлектуальнага, навукова-тэхналагічнага, вытворчага і фінансавага патэнцыялаў дзяржаў - удзельніц СНД.