наверх

У Віцебску адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак па медыцыне і фармацыі

У Віцебску адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак па медыцыне і фармацыі

2018         Просмотров: 451 Вернуться назад

У Віцебску адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак па медыцыне і фармацыі

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 23 сакавіка бягучага года адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак па напрамку “Медыцына і фармацыя”. У рамках кірмашу пройдзе выстава інавацыйнай прадукцыі беларускіх арганізацый, а таксама прэзентацыя інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі. Акрамя таго, запланавана правядзенне тэматычных секцый і дзелавых перамоваў перад прадстаўнікамі патэнцыйных заказчыкаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Віцебскі аблвыканкам пры ўдзеле Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Удзел у кірмашы бясплатны. Месца правядзення кірмашу: г. Віцебск, пр-т Фрунзе, д. 27 - Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт. Пачатак працы - 11.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і пачатак працы выставы - з 10.30.

Даведка па тэлефонах: +37517 203 45 92, +37517 203 45 87, +37517 306 29 97, па электроннай пошце seminar@belisa.org.by