наверх

У Беларусі плануецца стварыць сетку цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый

У Беларусі плануецца стварыць сетку цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый

2018         Просмотров: 430 Вернуться назад

У Беларусі плануецца стварыць сетку цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці прапрацуюць магчымасць стварэння ў Беларусі сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з намеснікам генеральнага дырэктара САІУ Джонам Сэндэджам. Акрамя таго, бакі абмяркуюць таксама пытанне стварэння каардынацыйнага цэнтра на базе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай базавых пагадненняў, якія палягчаюць замежнае патэнтаванне вынаходак: Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці, Дагавора аб патэнтнай кааперацыі, а таксама Дамовы аб патэнтавым праве, адміністрацыйныя функцыі якіх выконвае САІУ. “У мінулым годзе пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці быў створаны цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый, што дазволіла атрымліваць аператыўную інфармацыю аб новых вынаходствах і распрацоўках, а таксама прапаноўваць айчынныя патэнты для камерцыялізацыі за мяжой”, сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама паведаміў, што арганізацыя аказвае Беларусі фінансавую і тэхнічную дапамогу ў развіцці нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці. Так, САІУ аказвае дапамогу НЦІУ ў распрацоўцы праектаў змяненняў у існуючае заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, падаючы свае каментары з улікам міжнароднай перспектывы. У цяперашні час Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай 17 шматбаковых міжнародных дагавораў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, якія функцыянуюць пад эгідай гэтай арганізацыі. Варта таксама адзначыць, што кожны год пры садзейнічанні САІУ, а таксама з удзелам міжнародных экспертаў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць нацыянальныя і рэгіянальныя семінары па актуальных пытаннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці. 

Даведка: Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй, закліканай стымуляваць выкарыстанне і ахову твораў чалавечага розуму, т.е. - інтэлектуальнай уласнасці. Асноўныя напрамкі дзейнасці ў рамках супрацоўніцтва з САІУ грунтуюцца на рэалізацыі дамоваў аб супрацоўніцтве, а менавіта на бестэрміновай Праграме супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і САІУ, Мемарандуме аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і САІУ, Пратаколе аб супрацоўніцтве паміж САІУ і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці па падрыхтоўцы кадраў у галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама Сумеснай дэкларацыі аб дзейнасці па ўмацаванню сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і развіццю інавацый у Беларусі.