наверх

Пасяджэнне Камітэту паўнамоцных прадстаўнікоў Міжнароднага цэнтру навуковай і тэхнічнай інфармацыі

Пасяджэнне Камітэту паўнамоцных прадстаўнікоў Міжнароднага цэнтру навуковай і тэхнічнай інфармацыі

2018         Просмотров: 238 Вернуться назад

Пасяджэнне Камітэту паўнамоцных прадстаўнікоў Міжнароднага цэнтру навуковай і тэхнічнай інфармацыі

Больш за 50 прадстаўнікоў з 10 краін свету ўдзельнічаюць у працы Камітэту паўнамоцных прадстаўнікоў – вышэйшага кіруючага органа Міжнароднага цэнтру навуковай і тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ). У парадку дня восем пытанняў. Сярод іх – развіццё нацыянальных сістэм навуковай і тэхнічнай інфармацыі і інфармацыйных тэхналогій, абмеркаванне надзённых пытанняў дзенасці МЦНТІ, у тым ліку зацвярджэнне новай рэдакцыі палажэння аб вучоным савеце, разгляданне плана падрыхтоўкі да правядзення святкавання ў 2019 годзе юбілею – 50-годдзе стварэння арганізацыі.

На пасяджэнні плануецца таксама выпрацаваць гарманічныя падходы ў пытаннях эфектыўнага выкарыстання навуковых і тэхналагічных ведаў. Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэту паўнамоцных прадстаўнікоў, першы намеснік Старшыні ДКНТ Андрэй Касоўскі. Згодна яго словам, Беларусь валодае дастатковым узроўнем навукова-тэхнічнага патэнцыялу і на гэтым этапе прасоўвае ініцыятыву па пераходу ад друкаваных выданняў да электронных. "Большасць навукова-тэхнічных і навукова-метадычных матэрыялаў, якiя ствараюцца ў рамках функцыянавання нацыянальнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, маюць і папяровы і электронны носьбіт. Таму плануецца абмеркаваць пытанне аб інтэграцыі Беларусі ў сусветную інфармацыйную прастору шляхам пераходу ад друкаваных да электронных публікацый навукова- тэхнічных перыядычных выданняў, і ўключэнне матэрыялаў у міжнародныя базы дадзеных, якія знаходзяцца пад каардынацыяй МЦНТІ”, - растлумачыў ён.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Міжнароднага цэнтра навуковай і тэхнічнай інфармацыі Яўген Угрыновіч паведаміў, што дзейнасць арганізацыі накіравана на развіццё міжнародных навукова-адукацыйных камунікацый па ўсім спектры напрамкаў: натуральных і гуманітарных навук, а таксама садзейнічанне працэсам трансгранічнага навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння краін - удзельніц. Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час МЦНТІ плануе падпісаць дамову з ЮНЕСКА па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Даведка: Міжнародны цэнтр навуковай і тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ) - спецыялізаваная міжнародная арганізацыя, створаная ў 1969 годзе на аснове міжурадавага Пагаднення аб заснаванні МЦНТІ. Пагадненне аб заснаванні МЦНТІ ратыфікавана, зарэгістравана ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Вышэйшым кіруючым органам МЦНТІ з'яўляецца Камітэт паўнамоцных прадстаўнікоў. На сённяшні дзень МЦНТІ налічвае 22 краіны-члена, якія прадстаўляюць практычна ўсе кантыненты планеты - ад Цэнтральнай Амерыкі да Паўднёва-Усходняй Азіі і ад Еўропы да Афрыкі. Беларусь з'яўляецца членам МЦНТІ з 1993 года.