наверх

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях камерцыялізацыі і прасоўвання інтэлектуальнага прадукту

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях камерцыялізацыі і прасоўвання інтэлектуальнага прадукту

2018         Просмотров: 531 Вернуться назад

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях камерцыялізацыі і прасоўвання інтэлектуальнага прадукту

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім інавацыйным фондам і Асацыяцыяй “БелБренд” 18 красавіка 2018 года правядуць семінар у форме круглага стала на тэму “Камерцыялізацыя і прасоўванне інтэлектуальнага прадукту”. Мерапрыемства адбудзецца напярэдадні Міжнароднага дня абароны інтэлектуальнай уласнасці і ў рамках правядзення Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2018 года.

На семінары плануецца дэталёва абмеркаваць розныя аспекты, звязаныя з абаронай інтэлектуальнай уласнасці, а таксама пытанні камерцыялізацыі і прасоўвання вынікаў навуковай дзейнасці. У ім возьмуць удзел партнёры Асацыяцыі “БелБрэнд” - прадстаўнікі Еўразійскай Творчай Гільдыі (Лондан, Вялікабрытанія), а таксама патэнтныя павераныя і вядучыя спецыялісты ў галіне абароны інтэлектуальнай уласнасці. Да ўдзелу запрашаюцца таксама аўтары інавацыйных праектаў, фіналісты і пераможцы Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў і іншыя зацікаўленыя.