наверх
/2019

2019

У Мінску выбралі пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

У Мінску выбралі пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

У 2019 годзе на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў пададзена 135 заявак, з іх у намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект» - 54 праекты, у намінацыі «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» - 81 праект. Пра гэта паведаміў журналістам перад пачаткам урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Подробнее

Аляксандр Шумілін узяў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Аляксандр Шумілін узяў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Напярэдадні навагодніх святаў і ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Віцебскую кадэцкую вучэльню, каб павіншаваць яе выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і Калядамі. 

Подробнее

У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

Навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы з'яўляецца адным з краевугольных камянёў, асноваў узаемадзеяння дзвюх краін. Пра гэта паведаміў журналістам Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін перад пачаткам пятага пасяджэння Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Паводле яго словаў, больш за палову бюджэту Саюзнай дзяржавы, які штогод фарміруецца (каля 5 мільярдаў рублёў), расходуецца на праграмы Саюзнай дзяржавы. 

Подробнее

У Беларусі пашыраны пералік інавацыйных тавараў

У Беларусі пашыраны пералік інавацыйных тавараў

У Беларусі абноўлены пералік інавацыйных тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 снежня 2019 года №852, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Подробнее

Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»

Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»

Беларусь і Італія актывізуюць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, медыцыны, энергетыкі, новых матэрыялаў, у тым ліку ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». 

Подробнее

Беларусь удзельнічае ў 50 праектах праграмы Еўрасаюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020»

Беларусь удзельнічае ў 50 праектах праграмы Еўрасаюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020»

Беларускія вучоныя нароўні з іншымі выйграюць конкурсы ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». Сёння яны з'яўляюцца партнёрамі ў 50 праектах праграмы з навукоўцамі з Германіі, Латвіі, Літвы, Сербіі, Ізраіля, Турцыі і ўсіх краін Усходняга партнёрства. Пра гэта паведаміў на сустрэчы міністраў па справах навукі і даследаванняў краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. 

Подробнее

У Мінску выбралі пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

У Мінску выбралі пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

У Мінску ў кінатэатры «VOKA CINEMA» адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў першага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, ўвасабляй». У кожнай намінацыі і ўзроставай групе прафесійнае міжнароднае журы выбрала пераможцаў і прызёраў, якім уручылі дыпломы, памятныя падарункі і сувеніры ад арганізатараў. Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму міжнародным.

Подробнее

Аляксандр Шумілін: Для Беларусі мае значэнне міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнэсу

Аляксандр Шумілін: Для Беларусі мае значэнне міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнэсу

Для Беларусі мае значэнне міжнародны вопыт развіцця інавацыйнай інфраструктуры і інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама пошук і ўкараненне новых механізмаў стымулявання інавацыйнага бізнэсу. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці семінара «Дзяржаўна-прыватныя венчурныя фонды для падтрымкі інавацыйных праектаў» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. 

Подробнее

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. На парадку дня дзесяць пытанняў, у тым ліку аб рэалізацыі пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаваў - удзельніцаў СНД на перыяд да 2020 года.

Подробнее

Беларусь і Сербія выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах

Беларусь і Сербія выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах

Беларускія і сербскія навукоўцы выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах, а таксама актывізуюць сумесны ўдзел у рамачнай праграме Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Подробнее
Навіны 1 - 10 из 99