наверх
/2019

2019

Аляксандр Шумілін узяў удзел у пасяджэнні Мазырскага райвыканкама

Аляксандр Шумілін узяў удзел у пасяджэнні Мазырскага райвыканкама

Згодна з графікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца кіраўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Мазырскі райвыканкам і абмеркаваў з кіраўніцтвам раёна перспектывы развіцця і рэалізацыі інавацыйных праектаў. 

Подробнее

У 2016-2019 гадах аб'ём выпуску навукова-тэхнічнай прадукцыі дасягнуў 15 млрд рублёў

У 2016-2019 гадах аб'ём выпуску навукова-тэхнічнай прадукцыі дасягнуў 15 млрд рублёў

У 2016 годзе - першым паўгоддзі 2019 года аб'ём выпуску навукова-тэхнічнай прадукцыі ў рамках дзяржпраграмаў дасягнуў 15 млрд рублёў, у тым ліку экспартавана тавараў на 664 мільёны рублёў. Пра гэта паведаміў сёння на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. 

Подробнее

Беларусь падзеліцца вопытам развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры з Кубай

Беларусь падзеліцца вопытам развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры з Кубай

Беларусь гатова прадаставіць Кубе перадавы вопыт і найлепшыя айчынныя практыкі развіцця інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку тэхнапаркаў. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці Беларуска-Кубінскага навукова-практычнага семінара «Тэхнапаркі як пляцоўкі для развіцця прадпрымальніцтва і стварэння інавацыйнай эканомікі» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. 

Подробнее

Аляксандр Шумілін: Беларусь гатова ўдзельнічаць у ініцыятывах ШАС у галіне навукі і інавацый

Аляксандр Шумілін: Беларусь гатова ўдзельнічаць у ініцыятывах ШАС у галіне навукі і інавацый

Беларусь гатова дзяліцца вопытам распрацоўкі і рэалізацыі інтэграцыйных праграмных дакументаў у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы, а таксама ўдзельнічаць у ініцыятывах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у галіне навукі і інавацый. Пра гэта паведаміў на адкрыцці пятай нарады кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў навукі і тэхнікі дзяржаў - членаў ШАС Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Подробнее

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай па выніках двух конкурсаў плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў, з іх 20 праектаў ужо фінансуецца, 15 - знаходзяцца на ўзгадненні кітайскага боку. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці Другой навукова-практычнай канферэнцыі «Вопыт кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці і яго актуальнасць для беларускай мадэлі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. 

Подробнее

Беларусь і Манголія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Манголія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі праводзяць конкурс сумесных Беларуска-Мангольскага навукова-тэхнічных праектаў на 2020-2021 гады.

Подробнее

Беларусь і Італія плануюць правесці першае пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій

Беларусь і Італія плануюць правесці першае пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навуковых даследаванняў і адукацыі Італьянскай Рэспублікі плануюць правесці першае пасяджэнне сумеснай Беларуска-Італьянскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. 

Подробнее

Беларусь сумесна з ЕЭК ААН вызначыць індэкс субрэгіянальнага інавацыйнага развіцця

Беларусь сумесна з ЕЭК ААН вызначыць індэкс субрэгіянальнага інавацыйнага развіцця

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН працуе над вызначэннем індэкса субрэгіянальнага інавацыйнага развіцця краіны. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці круглага стала «Субрэгіянальны агляд інавацыйнай палітыкі ў Беларусі» Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Подробнее

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, дзе сустрэўся са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам установы адукацыі.

Подробнее

У студзені-верасні 2019 года ў рамках Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця выконвалася 94 праекты

У студзені-верасні 2019 года ў рамках Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця выконвалася 94 праекты

У студзені - верасні 2019 года ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады (ДПІР) выконвалася 94 праекта, у тым ліку па лініі Мінпрама 18 праектаў, НАН Беларусі - 11 праектаў, канцэрна «Беллегпрам» - 10 праектаў, Мінадукацыі - 5 праектаў. Пра гэта паведаміў сёння на калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Першы намеснік Старшыні ДКНТ Андрэй Касоўскі. 

Подробнее
Навіны 11 - 20 из 99