наверх

Аляксандр Шумілін правёў выязны прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

Аляксандр Шумілін правёў выязны прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

2019         Просмотров: 37 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін правёў выязны прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін правёў выязны прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме. У ходзе прыёму Старшыня сустрэўся з начальнікам адасобленага падраздзялення “Цэнтр трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій” установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы Народаў медыцынскі універсітэт” Піваварам Міхаілам Леанідавічам. Кіраўніка цэнтра цікавілі пытанні працэдуры падаўжэння тэрміну цэнтра і магчымасць стварэння і функцыянавання галіновай лабараторыі на яго базе. Таксама была дадзена кваліфікаваная кансультацыя аб магчымасці сумеснай рэалізацыі праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы. На прыёме ў Старшыні ДКНТ прысутнічаў таксама дырэктар Інкубатара малога прадпрымальніцтва грамадства з абмежаванай адказнасцю Прававой Групы “Закон і Парадак” Кейзераў Міхаіл Томавіч. З ім былі дэталёва абмеркаваны пытанні магчымасці развіцця філіяла тэхнапарку ў Оршы, ўключэння ў абарот будынкаў, што не выкарыстоўваюцца ў Аршанскім раёне, пад дзейнасць рэзідэнтаў тэхнапарку і ўстанаўлення гнуткай арэнднай платы ў тэхнапарку ў Віцебску.