наверх

Аляксандр Шумілін азнаёміўся з рэалізацыяй інавацыйнага праекта на ААТ «Белшына»

Аляксандр Шумілін азнаёміўся з рэалізацыяй інавацыйнага праекта на ААТ «Белшына»

2019         Просмотров: 316 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін азнаёміўся з рэалізацыяй інавацыйнага праекта на ААТ «Белшына»

У рамках маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў ААТ «Белшына», дзе пачата вытворчасць новай для нашай краіны прадукцыі - звышбуйных габарытных шын з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў. У цяперашні час спецыялісты праводзяць эксплуатацыйныя выпрабаванні цэльнаметалакордных шын у кар'ерах горна-руднай прамысловасці, у тым ліку ў Расіі, Сербіі, Казахстане і Аўстраліі. “Вытворчасць звышбуйнагабарытных цэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі для камплектацыі самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці вытворчасці ААТ “БелАЗ”, а таксама для кар'ернай тэхнікі замежнай вытворчасці: “Komatsu”, “Caterpiller” дазволіць захаваць і палепшыць канкурэнтныя пазіцыі прадпрыемства на ўнутраным і знешнім рынках, павялічыць экспартны патэнцыял”, - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што на прадпрыемстве вядуцца работы па вытворчасці шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 49" і 51" плоскім спосабам зборкі. У цяперашні час на ААТ “Белшына” ёсць 3 зборачных станка для зборкі шын палудорнавым спосабам. Для асваення вытворчасці новых мадэляў цэльнаметалакордных шын і арганізацыі серыйнай вытворчасці закуплены чатыры прэс-формы. Тэрмін рэалізацыі гэтага праекта - 2023 год.

У ходзе візіту ў Бабруйск Аляксандр Шумілін прыняў удзел у пасяджэнні гарвыканкама і правёў асабісты прыём грамадзян. Сярод тых, хто запісаўся на сустрэчу - дырэктар УП “Універсал Бабруйск” Уладзімір Аўчыннік з інавацыйным праектам па вытворчасці люстэркаў класа II і IV на адным трымальніку для сямейства аўтамабіляў КАМАЗ з кабінай Еўра-5. Дадзеныя люстэркі маюць электрапрывад, з дапамогай якога корпус з люстраной пласцінай паварочваецца ў двух плоскасцях адносна трымальніка, і кіруюцца з кабіны кіроўцы. Варта адзначыць, што такія люстэркі не выпускаюцца ў Беларусі. У цяперашні час вырабляецца неабходнае тэхналагічнае абсталяванне, прапрацоўваюцца пытанні пастаўкі прадукцыі на беларускія прадпрыемствы, у тым ліку Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, СЗАТ “БелДжы”.