наверх

Аляксандр Шумілін: Беларусь гатова ўдзельнічаць у ініцыятывах ШАС у галіне навукі і інавацый

Аляксандр Шумілін: Беларусь гатова ўдзельнічаць у ініцыятывах ШАС у галіне навукі і інавацый

2019         Просмотров: 184 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: Беларусь гатова ўдзельнічаць у ініцыятывах ШАС у галіне навукі і інавацый

Беларусь гатова дзяліцца вопытам распрацоўкі і рэалізацыі інтэграцыйных праграмных дакументаў у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы, а таксама ўдзельнічаць у ініцыятывах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у галіне навукі і інавацый. Пра гэта паведаміў на адкрыцці пятай нарады кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў навукі і тэхнікі дзяржаў - членаў ШАС Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, найбольшую цікавасць узаемадзеяння з ШАС уяўляюць ідэі ІКТ і лічбавай трансфармацыі (электронны ўрад, разумны горад, інфармацыйная бяспека), развіццё інавацыйнай інфраструктуры, укараненне сучасных рэсурсазберагальных і экалагічна чыстых тэхналогій. Аляксандр Шумілін выступіў таксама з ініцыятывай стварэння вучэбна-дэманстрацыйнай базы ШАС па абмене і навучанні аграрным тэхналогіям і сучаснай транспартнай інфраструктуры, у тым ліку мультымадальны транспартна-лагістычных цэнтраў.

Беларусь мае багаты досвед выпрацоўкі механізмаў рэалізацыі сумесных шматбаковых навукова-даследчых і інавацыйных праектаў. У прыватнасці, з'яўляецца адным з распрацоўшчыкаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года. Дарэчы, за час выканання праграмы забяспечана інстытуцыянальнае станаўленне сістэмы органаў кіравання, адладжана іх узаемадзеянне, у дзяржавах - удзельніцах СНД пабудаваныя нацыянальныя структуры інавацыйнага развіцця, сфарміравана адпаведная нарматыўна-метадычная база, якая ўключае 31 дакумент. У цяперашні час выконваецца 10 міждзяржаўных інавацыйных праектаў, якія даюць канкрэтныя вынікі для эканомік дзяржаў - удзельніц СНД.

«У сувязі з тым, што Міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года добра сябе зарэкамендавала, ёсць канкрэтныя вынікі яе рэалізацыі і вялікая цікавасць навукоўцаў з краін СНД да паглыблення супрацоўніцтва, цяпер распрацоўваецца праект Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) з'яўляецца пастаянна дзеючай міжурадавай міжнароднай арганізацыяй, пра стварэнне якой было абвешчана 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі (КНР) Рэспублікай Казахстан, Кітайскай Народнай Рэспублікай, Кыргызскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Таджыкістан, Рэспублікай Узбекістан. Ёй папярэднічаў механізм «Шанхайскай пяцёркі». Рэспубліка Беларусь мае статус дзяржавы - назіральніка пры ШАС.