наверх

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

2019         Просмотров: 224 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме

Рэалізацыя інавацыйных праектаў, прыцягненне сродкаў інавацыйных фондаў, арганізацыя вучэбна-навукова-вытворчага комплексу і развіццё галіновых лабараторый – асноўныя пытанні і прапановы, з якімі прыйшлі жыхары Віцебска на асабісты прыём да Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандру Шуміліну.

Напрыклад, ААТ «Малако» плануе арганізаваць па інавацыйнай тэхналогіі на сучасным абсталяванні вытворчасць сыроў, якія саспяваюць з дапамогай белай павярхоўнай цвілі. Таму галоўнага інжынера прадпрыемства Аляксандра Батракова цікавіла, перш за ўсё, магчымасць прыцягнення сродкаў інавацыйных фондаў на беззваротнай аснове і садзейнічанне ў пытаннях прасоўвання прадукцыі на знешнія рынкі. «У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы № 357 фінансаванне інавацыйных праектаў за кошт сродкаў інавацыйных фондаў на беззваротнай аснове ажыццяўляецца пасля ўключэння названых праектаў у Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым прадугледжваецца іх фінансаванне ў памеры не больш за 50 адсоткаў ад агульнага аб'ёму фінансавання», - сказаў Аляксандр Шумілін. Што тычыцца пытанняў экспарту, то ён параіў ААТ «Малако» узяць удзел у Другой Кітайскай міжнароднай выставе імпарту, якая пройдзе ў лістападзе бягучага года ў г.Шанхай і больш актыўна працаваць на традыцыйных рынках збыту, у тым ліку ў Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. «У кастрычніку 2019 года адбудзецца пасяджэнне працоўнай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Калужскай вобласці Расіі і я, як сустаршыня працоўнай групы, запрашаю вас узяць удзел у пасяджэнні, у тым ліку для прэзентацыі сваёй прадукцыі», - паведаміў Старшыня ДКНТ.

Прарэктар па навукова-даследчай працы і начальнік цэнтра трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт» Сяргей Сушкоў і Міхаіл Півавар папрасілі Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях аказаць падтрымку ў развіцці вучэбна-навукова-вытворчага комплексу «Цэнтр эксперыментальнай медыцыны і фармацыі ВДМУ». Аляксандр Шумілін паабяцаў разгледзець магчымасць вылучэння сродкаў на далейшае развіццё гэтага цэнтра і галіновай лабараторыі ўніверсітэта. Варта адзначыць, што для аснашчэння галіновай фармацэўтычнай лабараторыі за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама ў 2017-2018 гадах закуплялася 46 адзінак высокатэхналагічнага навуковага абсталявання, якое ў цяперашні час эфектыўна эксплуатуецца. Па словах Аляксандра Шуміліна, стварэнне галіновай лабараторыі дазволіла больш актыўна працаваць над камерцыялізацыяй вынікаў навуковых даследаванняў у сферы медыцыны і фармацыі.

У ходзе візіту ў Віцебскую вобласць Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін правёў таксама маніторынг праектаў ДПІР. У прыватнасці, наведаў ААТ «Віцебскія дываны», на якім ўкараняецца новая тэхналогія вытворчасці поліпрапіленавых нітак, якія не выпускаюцца ў нашай краіне і прызначаюцца для выкарыстання ў ворсавай паверхні пры вытворчасці дывановых вырабаў, і ТАА «ММПЗ-Груп», якое рэалізуе праект «Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Віцебскай вобласці».