наверх

Аляксандр Шумілін правёў маніторынг праектаў ДПІР у Гомельскай вобласці

Аляксандр Шумілін правёў маніторынг праектаў ДПІР у Гомельскай вобласці

2019         Просмотров: 295 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін правёў маніторынг праектаў ДПІР у Гомельскай вобласці

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін у рамках маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады наведаў прадпрыемства “Гомельшкло”, на якім выконваецца праект па прамысловай перапрацоўцы шкла. Гаворка ідзе аб стварэнні высокатэхналагічнай вытворчасці з выпускам новых для нашай краіны відаў прадукцыі - лямінаванага шкла і шкла з пакрыццём (энергазберагальнага, сонцаахоўнага, мультыфункцыянальнага) - з поўнай аўтаматызацыяй вытворчага працэсу. У рамках рэалізацыі праекта выкарыстоўваюцца таксама новыя для нашай краіны тэхналогіі. У прыватнасці, унікальнае злучэнне паміж сабой двух або некалькіх лістоў шкла падчас склейвання палівінілбутыральнай плёнкай пад уздзеяннем высокай тэмпературы і ціску; нанясенне пакрыцця пластамі металаў (таўшчынёй некалькі нанаметраў) на шкло метадам вакуумнага магнетроннага напылення і пакрыцця для святлоахоўнага і каляровага шкла і інш.

Варта адзначыць, што ААТ “Гомельшкло” - адзіны ў Беларусі вытворца ліставога шкла, чыя прадукцыя запатрабавана не толькі на айчынным рынку, але і на рынках краін блізкага і далёкага замежжа (Германія, Польшча, краіны Балтыі і інш.). У ходзе наведвання прадпрыемства Аляксандр Шумілін абмеркаваў з кіраўніцтвам і працоўным калектывам перспектыўныя напрамкі развіцця, пытанні тэхнічнага пераўзбраення і выпуску новай прадукцыі.

У рамках ДПІР на 2016-2020 гады на тэрыторыі Гомельскага раёна выкананы таксама праект па стварэнні экспартаарыентаванай вытворчасці (якая не мае аналагаў на тэрыторыі краін Еўразійскага эканамічнай саюза) кандытарскай прадукцыі, у тым ліку экструдаваных жавальных цукерак. У 2019 годзе на кандытарскай фабрыцы запушчаны поўны цыкл вытворчасці жавальнага мармеладу. У цяперашні час 90% вырабленай прадукцыі накіроўваецца на экспарт, з іх 70% - у краіны Еўрасаюза.