наверх

Аляксандр Шумілін усклаў кветкі да Брацкай магілы Савецкіх воінаў у Астрашыцкім гарадку

Аляксандр Шумілін усклаў кветкі да Брацкай магілы Савецкіх воінаў у Астрашыцкім гарадку

2019         Просмотров: 38 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін усклаў кветкі да Брацкай магілы Савецкіх воінаў у Астрашыцкім гарадку

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін падчас акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» разам з супрацоўнікамі ДКНТ усклаў кветкі да Брацкай магілы Савецкіх воінаў ў Астрашыцкім гарадку.

У цэнтральнай частцы памятнага манумента ўсталяваны танк Т-34 з нанесенымі на вежу адметным знакам гвардыі і нумарам 100, адпаведнага нумару стралковай дывізіі. Пастамент, на які ўсталяваны танк Т-34, выкананы пад ухілам. На пярэдняй частцы пастамента замацавана дзве шыльды з памятнымі надпісамі:

«Воінам 100-й Ордэна Леніна і 161-й стралковых дывізій 2-га стралковага корпуса, якія стаялі насмерць на гэтым рубяжы ў суровыя дні чэрвеня 1941 года. Вечная слава героям!»;

«Танкістам 5-й гвардзейскай танкавай арміі, якія пераадолелі 2 ліпеня 1944 года больш за 60 км і праявілі мужнасць і адвагу ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на блізкіх подступах да Мінска. Вечная слава героям!».

Акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць у перадсвяточныя дні па ўсёй краіне.