наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

2019         Просмотров: 89 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе сустрэўся са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам ўстановы адукацыі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія тычацца навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця краіны. Моладзь асабліва цікавілі перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных. На думку Аляксандра Шуміліна, у ліку значных праектаў - праграмны комплекс кіравання абсталяваннем на базе сістэм машыннага зроку, новыя тэхналогіі лекавання раку, 3D-прынтары і матэрыялы да іх, беспілотныя лятальныя апараты, электрычны транспарт, у тым ліку электробусы, новыя сістэмы кіравання для самазвалаў «ААТ БелАЗ» і інш.

«Развіццё навукі і інавацый - адна з найважнейшых задач нашай дзяржавы. Дабрабыт любой краіны вызначаецца якраз наяўнасцю тэхналогій і навуковых распрацовак. У цяперашні час ДКНТ працуе над новай дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця і праектам Указа Кіраўніка дзяржавы аб прыярытэтных кірунках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія вызначаць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае развіццё нашай краіны да 2025 года», - сказаў ён. Аляксандр Шумілін таксама распавёў пра неабходнасць фарміравання «праектаў будучыні» і заклікаў моладзь больш актыўна рэалізоўваць свае творчыя задумы і ідэі на карысць Беларусі, у тым ліку праз удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, які праводзіць Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях. «Найлепшыя праекты і перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі абавязкова будуць падтрыманы дзяржавай. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і прэміі, а таксама гранты для камерцыялізацыі сваіх навуковых даследаванняў і ідэй», - сказаў Старшыня ДКНТ.

У ходзе візіту ў г. Баранавічы Аляксандр Шумілін узяў удзел у пасяджэнні гарадскога выканаўчага камітэта, а на Баранавіцкім заводзе станкапрыладаў абмеркаваў ход рэалізацыі інавацыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці прэцызійных самацэнтруючых такарных патронаў розных дыяметраў для высокатэхналагічнага металаапрацоўчага абсталявання. У параўнанні з замежнымі аналагамі новая прадукцыя мае шэраг пераваг: прымяненне ўласнага кута зачаплення ў канструкцыі клінавых патронаў, устаноўка на корпус патрона дадатковых наладак і ўпораў, камплектацыя патронаў спецыяльнай аснасткай для расточвання кулачкоў пад пэўную дэталь.