наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

2019         Просмотров: 17 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін сустрэўся са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, дзе сустрэўся са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам установы адукацыі. Падчас сустрэчы адбыўся грунтоўны дыялог і абмеркаванне шырокага кола пытанняў, якія тычацца навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця, а таксама перспектыўных распрацовак у сферы фармацыі і біямедыцыны. Далей Аляксандр Шумілін азнаёміўся з працай Цэнтра трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дзейнасць цэнтра накіравана на камерцыялізацыю вынікаў навуковых даследаванняў ВДМУ, уключаючы садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый, пошуку інвестараў і справавых партнёраў.

У ходзе візіту ў Віцебск Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін правёў маніторынг праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады, у прыватнасці праект ТАА «ВА «Энергакамплект» па арганізацыі вытворчасці кабеляў з ізаляцыяй з этыленпрапіленавай гумы і кабеляў з ізаляцыяй з пашытага поліэтылену. Іх выпуск грунтуецца на інавацыйнай тэхналогіі вытворчасці кабеляў з лёгка адлучаемым паўправадніковым пластом на сярэдняе і высокае напружанне. Сярэдні ўзровень дададзенага кошту на аднаго працаўніка па праекце складае 65 000 еўра. Засвоеная ў вытворчасці прадукцыя прайшла дзяржаўную экспертызу і знаходзіцца на этапе ўключэння ў пералік інавацыйных тавараў Беларусі.