наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ТАА “Белань Плюс”

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ТАА “Белань Плюс”

2019         Просмотров: 55 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ТАА “Белань Плюс”

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін сустрэўся з кіраўніцтвам і працоўным калектывам ТАА “Белань Плюс”. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі развіцця, а таксама пытанні выпуску інавацыйнай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і замежным рынках. Варта адзначыць, што прадпрыемства ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады пачало вытворчасць новых відаў дэкаратыўных уцяпляльных будаўнічых матэрыялаў (тэрмапанеляў), якія спалучаюць у сабе высокую энергаэфектыўнасць, даўгавечнасць і дэкаратыўныя ўласцівасці пры значным зніжэнні сабекошту будаўніцтва (мантажу). На ТАА “Белань Плюс” плануюць да 80 адсоткаў выпускаемай прадукцыі адпраўляць на экспарт у такія краіны, як Расія, Польшча, Эстонія і Фінляндыя.

“Тэрмапанель Белань” з'яўляецца ўласнай распрацоўкай прадпрыемства, якая па тэхнічных характарыстыках пераўзыходзіць аналагічныя параметры іншых уцяпляльных сістэм. Дадзеная вытворчасць з'яўляецца ўнікальнай для Рэспублікі Беларусь і пры ўцяпленні жылых памяшканняў дазволіць у далейшым значна паменшыць іх энергазатраты”, - падкрэсліў Старшыня ДКНТ.

У рамках візіту ў Гомельскую вобласць Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у аблвыканкаме. Да яго на прыём запісаліся супрацоўнікі прадпрыемства “Гомсельмаш” і ТДА “Колас”. Іх перш за ўсё цікавілі пытанні развіцця галіновай лабараторыі на прадпрыемстве, а таксама перспектывы фарміравання навукова-тэхнічных праграм і ўключэння праектаў у Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні стварэння новых узораў сельгастэхнікі. На ўсе пытанні тыя, хто звярнуліся, атрымалі вычарпальныя адказы.