наверх

Аляксандр Шумілін: Цікавасць да навукі прыходзіць менавіта ў школьныя гады

Аляксандр Шумілін: Цікавасць да навукі прыходзіць менавіта ў школьныя гады

2019         Просмотров: 178 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: Цікавасць да навукі прыходзіць менавіта ў школьныя гады

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку навучальнага года, наведаў сярэднюю школу №2 г. Бяроза і павіншаваў вучняў з Днём ведаў. Ён падкрэсліў, што цікавасць да навукі прыходзіць менавіта ў школьныя гады, і заклікаў дзяцей накіраваць свае старанні на карысць роднай Беларусі і яе будучыні.

«Пра родны край у мяне самыя цёплыя ўспаміны. Я нарадзіўся ў вёсцы Кураўшчына Селецкага сельсавета, з чацвёртага класа вучыўся ў СШ №2, яе ж і скончыў. Юнацтва прайшло непасрэдна ў Бярозе. Можна сказаць, што там жа і адбылося маё першае знаёмства з навукай і вынаходніцтвам. Менавіта ў бярозаўскай школе я зрабіў свае першыя крокі ў навуковае жыццё: мадэляваў і рабіў распрацоўкі ў радыёгуртку. Пасля заканчэння школы я атрымаў другі разрад па радыёканструяванні, а мае стэнды з распрацоўкамі і мадэлямі выстаўляліся на раённых і абласных спаборніцтвах і займалі прызавыя месцы", – падзяліўся ўспамінамі з вучнямі школы Аляксандр Шумілін. На развітанне ён уручыў калектыву школы свае падарункі: фундаментальнае выданне «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» і навукова-тэхнічную папулярную літаратуру.

З добрымі словамі і цёплымі пажаданнямі да вучняў школы звярнуліся і іншыя вядомыя выпускнікі школы, у тым ліку міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

У бягучым годзе СШ №2 г.Бяроза спаўняецца 60 гадоў. У навучальнай установе будзе вучыцца 1218 навучэнцаў, з іх – 157 першакласнікаў.