наверх

Аляксандр Шумілін: У 2019 годзе Беларусь і Расія выконваюць 7 навукова-тэхнічных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы

Аляксандр Шумілін: У 2019 годзе Беларусь і Расія выконваюць 7 навукова-тэхнічных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы

2019         Просмотров: 29 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: У 2019 годзе Беларусь і Расія выконваюць 7 навукова-тэхнічных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы

У 2019 годзе беларускія і расійскія вучоныя выконваюць 7 навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы, якія звязаны з распрацоўкамі ў галіне космасу, аўтакампанентаў, нанаматэрыялаў, гідраметэаралагічнай бяспекі, медыцыны і геномных тэхналогій. Пра гэта паведаміў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін на пленарным пасяджэнні Форуму праектаў праграм Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі - VIII Форуму ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю. Паводле яго словаў, у распрацоўцы знаходзіцца яшчэ цэлы шэраг новых праграм Саюзнай дзяржавы ў галіне высокіх тэхналогій. «Гэта, перш за ўсё, праграмы, звязаныя з укараненнем у вытворчасць мабільных оптавалакновых лакатараў, сістэм сэнсараў для папярэджання прыродных і тэхнагенных катастрофаў, праектаваннем і вытворчасцю мікрасхем, тэхналогій высокапрадуктыўнага сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, арыентаваныя на павышэнне здароўя грамадзян. Таксама гэта распрацоўкі ў галіне адытыўных тэхналогій, вытворчасці сучасных прамысловых і бытавых 3D-друкарак, па медыцынскай тэматыцы», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час асаблівая ўвага ва ўмацаванні партнёрства Расіі і Беларусі надаецца развіццю лічбавых тэхналогій у адукацыі, эканоміцы, кіраванні. Асноўным драйверам развіцця дзяржаваў становіцца не столькі наяўнасць сыравіннай базы і фінансаў, колькі інтэлектуальных магчымасцяў, вымераных, перш за ўсё, наяўнасцю падрыхтаваных кадраў у сферы высокіх тэхналогій. Так, нароўні з «Лічбавым універсітэтам» пачынаецца распрацоўка праекта па стварэнні «Лічбавага прадпрыемства», у рамках якога плануецца стварыць інтэлектуальныя аўтаматызаваныя сістэмы падтрымкі жыццёвага цыкла радыёэлектронных вырабаў.

«Для абедзвюх краін важна стварыць усе ўмовы, каб маладыя людзі атрымалі якасную адукацыю і магчымасць сумленна працаваць. Я мяркую, што на дадзеным форуме адбудзецца канструктыўны дыялог па ўсіх напрамках узаемадзеяння, які прынясе новую энергію ў беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, дзе самыя вялікія надзеі мы ўскладаем на маладых, энергічных і крэатыўных, тых, хто гатовы да адкрыццяў і няспыннага пошуку новага», - сказаў Аляксандр Шумілін.

У Беларусі традыцыйна вялікая ўвага надаецца развіццю інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэта пацвярджаецца і сусветнымі індэксамі. Так, Беларусь уваходзіць у дзясятку найлепшых краін свету па такіх паказчыках Глабальнага інавацыйнага індэкса, як «Распрацоўка мабільных дадаткаў» і «Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне навукі і тэхнікі», «Вышэйшая адукацыя», «Вынаходствы і карысныя мадэлі», па экспарце ІКТ паслуг - 19-е месца. Па абагульненым паказчыку «Чалавечы капітал і даследаванні» Беларусь уваходзіць у 40 найлепшых краін свету.