наверх

Банк ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алографтаў створаць у Мінску

Банк ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алографтаў створаць у Мінску

2019         Просмотров: 158 Вернуться назад

Банк ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алографтаў створаць у Мінску

Банк ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алографтаў створаць пры Мінскім НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, каментуючы ўказ №301 “Аб інавацыйных праектах”.

Дакументам зацверджаны дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. У прыватнасці, у яе ўключаны 21 інавацыйны праект па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. “У іх ліку - праект па стварэнні і арганізацыі працы новай структуры - банка захоўвання біяматэрыялу (ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алографтаў) пры Мінскім НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Акрамя таго, на ААТ “Медпласт” будзе арганізаваны выпуск новай для Беларусі медыцынскай прадукцыі (вакутайнераў) з выкарыстаннем сучаснай тэхналогіі. Яшчэ два праекты накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, абароны ад надзвычайных сітуацый”, - распавялі ў прэс-службе.

Пяць праектаў дзяржпраграмы будуць рэалізаваны ў сферы аграпрамысловага комплексу з мэтай выпуску новых відаў прадукцыі, укаранення новых тэхналогій, развядзення высокапрадуктыўных відаў жывёл. Напрыклад, на дзяржаўным прадпрыемстве “ЖодзінаАграПлемЭліта” плануецца стварыць эксперыментальную камбікормавую вытворчасць, а таксама інавацыйны мясаперапрацоўчы комплекс. На ААТ “Чырвоны харчавік” будуць вырабляць новыя віды кандытарскай прадукцыі.

Яшчэ 12 праектаў адносяцца да сферы прамысловых і будаўнічых тэхналогій і вытворчасцей, якія прадугледжваюць выпуск новых відаў прадукцыі, уключаючы высокатэхналагічныя і інтэлектуальныя сістэмы, прымяненне адытыўных тэхналогій і кампазіцыйных матэрыялаў. У прыватнасці, УП “Унітэхпрам БДУ” арганізуе вытворчасць арыгінальных біярэзарбіруемых паліфункцыянальных лекавых прэпаратаў, а ААТ “Белкард” - вытворчасць аўтакампанентаў павышанага тэхнічнага ўзроўню для легкавых і камерцыйных аўтамабіляў.

“Рэалізацыя дадзеных праектаў накіравана на забеспячэнне імпартазамяшчэння, павелічэнне экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі айчыннай вытворчасці. Гэта дазволіць стварыць у Беларусі новыя працоўныя месцы з узроўнем дабаўленага кошту не ніжэй за сярэднееўрапейскі па адпаведным відзе дзейнасці”, - падкрэслілі ў прэс-службе.