наверх

Беларусь і Славакія абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Славакія абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2019         Просмотров: 35 Вернуться назад

Беларусь і Славакія абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2021 гады. Заяўкі прымаюцца да 7 сакавіка 2019 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-славацкага супрацоўніцтва: аграпрамысловыя тэхнолагіі; медыцына і медыцынскія тэхналогіі, фармацыя; хімічныя тэхналогіі, нана- і біятэхналогіі; новыя матэрыялы.

Дакументы павінны ўтрымліваць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план і пісьмовыя абавязацельствы заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ ў друкаваным (у трох экземплярах) і электронным (на CD-дыску) відах.

Конкурс сумесных беларуска-славацкай навукова-тэхнічных праектаў на 2019 - 2021 гады праводзіцца ў рамках рэалізацыі пратакола першага пасяджэння Беларуска-Славацкай Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 25 верасня 2018 года.