наверх

Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»

Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»

2019         Просмотров: 345 Вернуться назад

Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»

Беларусь і Італія актывізуюць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, медыцыны, энергетыкі, новых матэрыялаў, у тым ліку ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна з Міністрам асветы, універсітэтаў і даследаванняў Італьянскай Рэспублікі Ларэнца Фьёрамонці. У цяперашні час беларускія вучоныя і спецыялісты сумесна з партнёрамі з Італіі бяруць удзел у 11 праектах праграмы Еўрасаюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020» з агульным бюджэтам больш за 1 млн 160 тыс. еўра. Па словах Аляксандра Шуміліна, у цеснай кааперацыі з італьянскім бокам Беларусь зможа пашырыць свой удзел у рамачнай праграме Еўрасаюза «Гарызонт 2020» і «Гарызонт Еўропа». «Нам цікавыя італьянскі вопыт і найлепшыя практыкі ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях», - сказаў ён.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні працы сумеснай камісіі ў галіне навукі і тэхналогій і абвяшчэння конкурсу сумесных фундаментальных і прыкладных праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у сферы навукі, тэхнікі і інавацый, а таксама перспектывы стварэння вытворчасці высокатэхналагічных тавараў і паслуг з выхадам на рынкі трэціх краін .

Аснову дамоўна-прававой базы беларуска-італьянскіх дачыненняў складаюць 13 дзейных міжнародных дамоваў і міжнародна-прававых дакументаў (у тым ліку 7 міжурадавых міжнародных дамоваў). У верасні 2019 года італьянскі бок ратыфікаваў пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій (уступіла ў сілу 26 лістапада 2019 года).