наверх

Беларусь і Карэя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Карэя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

2019         Просмотров: 70 Вернуться назад

Беларусь і Карэя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

Беларусь плануе актывізаваць узаемадзеянне з Рэспублікай Карэя па перспектыўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы робататэхнікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, оптыкі і біятэхналогій. Пра гэта паведаміў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя Тхэ Чжун Ель Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. “Супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі дынамічна развіваецца па шырокім спектры напрамкаў: на ўзроўні бізнэсу, навукі і тэхнікі, культуры і турызму. Развіццю дынамічных сувязяў паміж нашымі краінамі спрыяе ўсталяванне бязвізавага рэжыму. Мы разлічваем, што гэты крок надасць новы імпульс нашым адносінам, у тым ліку і ў развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва”, - сказаў Старшыня ДКНТ.

Аляксандр Шумілін адзначыў, што за першыя чатыры месяцы 2019 года экспарт высокатэхналагічных тавараў у РК павялічыўся на 8,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Павелічэнне вартаснага аб'ёму паставак высокатэхналагічных тавараў практычна ў поўным аб'ёме адбылося за кошт двух субпазіцый: “схемы электронныя інтэгральныя іншыя” і “спектрометры, спектрафатометры і спектрограф”.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся таксама навуковыя і адукацыйныя праекты, у тым ліку ў рамках Беларуска-Карэйскай адукацыйнай праграмы. У цяперашні час Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій прадаставіў стыпендыі дзевяці магістрантам і аспірантам з Беларусі, у 2019 годзе пададзены заяўкі яшчэ чатырох кандыдатаў. Акрамя таго, у пачатку 2020 года ДКНТ сумесна з Міністэрствам навукі і ІКТ Рэспублікі Карэя плануюць абвясціць конкурс навукова-тэхнічных праектаў па такіх перспектыўных навуковых напрамках, як нана- і біятэхналогіі, касмічныя тэхналогіі, ІКТ, робататэхніка і інш.