наверх

Беларусь і Манголія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Манголія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2019         Просмотров: 56 Вернуться назад

Беларусь і Манголія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі праводзяць конкурс сумесных Беларуска-Мангольскага навукова-тэхнічных праектаў на 2020-2021 гады. Заяўкі прымаюцца па 11 снежня 2019 г. па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва: матэрыялазнаўства і нанаматэрыялы; лазеры, лазерныя і оптаэлектронныя тэхналогіі; медыцына, фармакалогія і біятэхналогіі; беспілотныя авіяцыйныя комплексы (вытворчасць і эксплуатацыя), аэракасмічныя тэхналогіі.

Дакументы павінны ўтрымліваць пісьмовыя абавязацельствы заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, а таксама копію дамовы аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам. Запоўненыя формы з суправаджальным лістом ад дзяржаўнага заказчыка праекта просьба накіроўваць у ДКНТ праз ІАС «Экспертыза» да 11 снежня 2019 г.

Конкурс сумесных Беларуска-Мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з пратаколам другога пасяджэння Беларуска-Мангольскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 6 жніўня 2019 г. Двухбаковае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў рамках пагаднення паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Міністэрствам адукацыі і навукі Манголіі ад 5 верасьня 2013 г.