наверх

Беларусь і Манголія правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Манголія правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2019         Просмотров: 147 Вернуться назад

Беларусь і Манголія правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі ў верасні плануюць абвясціць аб правядзенні сумеснага беларуска-мангольскага конкурсу навукова-тэхнічных праектаў па наступных прыярытэных напрамках: матэрыялазнаўства і нанаматэрыялы; лазеры, лазерныя і оптаэлектронныя тэхналогіі; медыцына, фармакалогія і біятэхналогіі, беспілотныя авіяцыйныя комплексы. Такая дамоўленасць дасягнута падчас правядзення другога пасяджэння сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій сёння ў Мінску.

У рамках камісіі бакі абмеркавалі ключавыя пытанні навукова-тэхнічнага і інавацыйнага двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасць правядзення сумесных беларуска-мангольскіх навуковых мерапрыемстваў: канферэнцый, семінараў і выстаў. Па выніках пасяджэння камісіі падпісаны выніковы пратакол і выканаўчая праграма навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2020-2021 гады.