наверх

Беларусь і Нямеччына плануюць правесці да канца года пасяджэнне працоўнай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Беларусь і Нямеччына плануюць правесці да канца года пасяджэнне працоўнай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

2019         Просмотров: 69 Вернуться назад

Беларусь і Нямеччына плануюць правесці да канца года пасяджэнне працоўнай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччына прапрацуюць магчымасць правядзення да канца бягучага года пасяджэння працоўнай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы Старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з Паслом ФРН Манфрэд Хутэрэрам. Варта адзначыць, што Беларуска-Нямецкая працоўная група па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве існуе з 1996 года (апошняе пасяджэнне адбылося ў кастрычніку 2010 г. у горадзе Менску).

У цяперашні час Беларусь і Нямеччына ў рамках навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку па праграме Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020», выконваюць звыш 20 сумесных праектаў, большасць з іх - з германскай фінансавай падтрымкай. У бліжэйшыя два гады бакі плануюць рэалізаваць яшчэ каля 10 праектаў, адабраных па выніках сумеснага конкурсу навуковых праектаў, па наступных напрамках: выкарыстанне мясцовага сельскагаспадарчага паліва (біягаз, біямаса) і перапрацоўка адходаў сельскай гаспадаркі; біятэхналогіі для сельскай і лясной гаспадаркі; экалогія, біяразнастайнасць і абарона навакольнага асяроддзя з фокусам на лес.

Беларуска-нямецкае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем ад 18 сакавіка 1996 г. Традыцыйна Нямеччына ўваходзіць у лік асноўных інвестараў Беларусі. Шматлікія знешнегандлёвыя кантракты і інвестыцыйныя праекты, якія рэалізуюцца за кошт сродкаў нямецкіх банкаў, накіраваныя, перш за ўсё, на мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў. Найбольш шырока нямецкі капітал прадстаўлены ў прамысловай сферы, транспарце, сельскай гаспадарцы, гандлі і харчовай прамысловасці. У студзені-ліпені 2019 г. экспарт высакатэхналагічных тавараў склаў 11 138 тыс. дал. ЗША (у студзені-ліпені 2018 году - 9600 тыс. дал. ЗША).