наверх

Беларусь і Сербія выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах

Беларусь і Сербія выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах

2019         Просмотров: 92 Вернуться назад

Беларусь і Сербія выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах

Беларускія і сербскія навукоўцы выканаюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у 2020-2021 гадах, а таксама актывізуюць сумесны ўдзел у рамачнай праграме Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.

Паводле яго словаў, новыя сумесныя навукова-тэхнічныя праекты плануецца рэалізаваць у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, біятэхналогіяў, нанаматэрыялаў, лазерных і хімічных тэхналогіяў. «Патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы далёка не вычарпаны, і нам варта ставіць перад сабой новыя стратэгічныя мэты. У прыватнасці, узаемадзеянне ў галіне высокіх тэхналогіяў, у тым ліку ў сферы ІКТ, фармацыі, оптыкі, біяарганічнай хіміі», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Белград плануецца падпісаць пратакол пасяджэння камісіі, выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2020-2021 гады паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Сербія, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні пры ажыццяўленні супрацоўніцтва ў галіне інавацый і развіцця лічбавых тэхналогіяў паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Кабінетам міністра без партфеля, адказнага за інавацыі і тэхналагічнае развіццё ва ўрадзе Рэспублікі Сербія.

У 2019 годзе беларускія і сербскія навукоўцы выконвалі 10 навукова-тэхнічных праектаў, з іх 5 праектаў - па фізіка-матэматычных навуках, 2 праекты - па хімічных навуках і навуках аб Зямлі і 3 праекты - па аграрна-біялагічных навуках. З беларускага боку выканаўцамі сямі праектаў з'яўляюцца арганізацыі НАН Беларусі, трох праектаў - арганізацыі Міністэрства адукацыі.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі ажыццяўляецца ў рамках пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія ад 6 сакавіка 1996 года.